ОБЩЕСТВЕННЫЕ ОБЪЕДИНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
|
||
| ngo.by.ru | ||
|
ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ "БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА ГЛЕБАЗНАЎЦАЎ"
(ГА "БТГ") |
||
|
Республика Беларусь, 220108, т. (+375 - 17) 277-15-54, 277-08-11 E-mail: soil@tut.by, soil@mail.bn.by Зарэгістравана 26 кастрычніка 1995 г |
![]() |
|
|
Мэтай ГА "БТГ" з'яўляецца аб'яднанне намаганняў вучоных розных прафесій для вырашэння актуальных навуковых фундаментальных і прыкладных праблем, звязаных з далейшым выкарыстаннем глебавых рэсурсаў, іх аховай і ўзнаўленнем, выхаванне членаў таварыства ў духу прыродазнаўчай культуры. ГА "БТГ" кансалідыруе намаганні і інтарэсы яго членаў у вырашэнні наступных задач: - садзейнічанне ўсебаковаму вывучэнню прыродных, у тым ліку зямельных, рэсурсаў у мэтах найбольш рацыянальнага іх выкарыстання, павышэння і ўзнаўлення ўрадлівасці глебаў, аховы прыроды, выхавання членаў таварыства ў духу прыродазнаўчай культуры; - садзейнічанне арганізацыі садружнасці навукі і вытворчасці ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыі, экалагічных і сумежных дысцыплін; - садзейнічанне каардынацыі навукова-даследчых работ, якія праводзяцца рознымі арганізацыямі ў галіне глебазнаўства; - садзейнічанне развіццю метадалогіі глебазнаўчых даследванняў, вывучэнне і практычная ацэнка айчыннага і замежнага вопыта. ГА "БТГ" мае пэўныя інтэлектуальныя магчымасці для хуткай распрацоўкі методык пашыранага аграгеахімічнага ўзнаўлення ўрадлівасці глебаў, канструявання аграземаў з зададзенымі аграфізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі, энергарэсурсазберажэння пры вытворчасці вапнавага меліяранта, прымянення мінеральных і арганічных угнаенняў пад розныя сельскагаспадарчыя культуры, знішчэння вынікаў Чарнобыльскай аварыі ў глебе і інш. ГА "БТГ" налічвае 237 членаў, у тым ліку 3 акадэмікі, 15 дактароў, 159 кандыдатаў навук. Прэзідэнт ГА "БТГ" Смеян Мікалай Іванавіч, акадэмік НАНБ, прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук, Заслужаны дзеяч навукі РБ. ГА "БТГ" зарэгістравана 26 кастрычніка 1995 г. і перарэгістравана 29 верасня 1999 г. /Пасведчанне № 00720/. |
||