ОБЩЕСТВЕННЫЕ ОБЪЕДИНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
NGO IN THE REPUBLIC OF BELARUS

ngo.by.ru
Таварыства "Сябры "Вяселкi"

 

 

Грамадскае аб"яднанне "Таварыства "Сябры "Вясёлкi" /ТСВ/ - самастойнае дабрачыннае аб"яднанне людзей, заклапочаных лесам адзiнага ў рэспублiцы беларускамоўнага выдання для дзяцей - часопiса "Вясёлка", Звыш 45 гадоў (створаны ў 1957 годзе) ён з"яўляецца надэейным сябрам i дарадцам не толькi дзяцей, але i настаўнiкаў, бацькоў, выхавальнiкаў дзiцячых садкоў. У часопiсе друкуюцца лепшыя творы не толькi беларускiх пiсьменнiкаў, але i пiсьменнiкаў братнiх народаў, якiя адкрываюць сваiм чытачам дзiвосны свет жыцця i прыроды, вучаць любiць свой родны край, сваю зямлю, родную мову, гiсторыю.

Большасць твораў "Вясёлкi" леглi ў аснову школьных падручнiкаў, чытанак для вучняў пачатковых класаў. За гады iснавання часопiса калектывам рэдакцыi на грамадскiх пачатках падрыхтавана i выдадзена некалькi зборнiкаў для дзяцей: тры кнiжкi зборнiка "Вясёлка", кнiгi "Урокi цiкавых сустрэч", "Нам засталася спадчына" i iнш., Ушаноўваючы памяць першага рэдактара часопiса Васiля Вiткi, зроблены нагрудны медаль з выяваю паэта i Дыплом лаўрэата прэмii iмя Васiля Вiткi. У выданнi кнiжак, вырабе, Дыплома i медаля, у рабоце з дзецьмi, правядзеннi конкурсаў, значную дапамогу аказвала i аказвае Таварыства "Сябры "Вясёлкi", асноўнай мэтай якога з"яўляецца маральная i матэрыяльная падтрымка часопiса, арганiзацыя падпiскi на яго, дзейнасць сярод грамадзян з мэтай атрымання сродкаў на фiнансаванне выдання часопiса, работа па яго прапагандзе i распаўсюджваннi.

Членамi ТСВ могуць быць як грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, так i iншаземныя грамадзяне, незалежна ад нацыянальнасцi, веравызнання i палiтычных поглядаў - усе, хто заклапочаны выхаваннем дзяцей i неабыякавы да лесу адзiнага ў рэспублiцы беларускамоўнага выдання для дашкольнiкаў i малодшых школьнiкаў.